Вы тут

Нацыянальны банк выпускае ў абарачэнне памятныя манеты серыі «Жывёльны свет на гербах гарадоў Беларусі»


З 24 снежня галоўны банк краіны выпускае памятныя манеты серыі «Жывёльны свет на гербах гарадоў Беларусі»: «Зубр», «Алень», «Рысь», «Воўк», «Леў» — наміналам 2 рублі, дыяметрам 23,50 міліметраў, вырабленыя са сталі, пакрытай меддзю і латунню (кольца), і сталі, пакрытай меддзю і нікелем (сярэдзіна), масай 5,81 грам, тыражом 25 000 штук кожнага наймення.


Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з надпісам БЕЛАРУСЬ, які паўтараецца, год чаканкі — 2021 і элементамі нацыянальнага арнаменту.

Аверс: у цэнтры — рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; па крузе надпісы: уверсе — БЕЛАРУСЬ, унізе — 2 РУБЛI, паміж імі — стылізаваная выява нацыянальнага арнаменту.

У рэверсе манет у цэнтры — на фоне геральдычнага шчыта выява галавы зубра, (аленя, рысі, ваўка і льва).

Манеты адчаканены на РДП «Казахстанскі манетны двор Нацыянальнага Банка Рэспублікі Казахстан» якасцю «анцыркулейтэд».
Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў. Інфармацыя аб чакаемых паступленнях, адпускных цэнах і наяўнасці памятных манет у касе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, а таксама плануемых датах продажаў памятных манет размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка ў раздзеле «Банкноты і манеты».

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.