Вы тут

Сёлета Нацбанк выпусціць у абарачэнне 25 памятных манет


Як паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка нашай краіны, пастановай Праўлення фінансавага рэгулятара Беларусі № 499 зацверджаны пералік памятных манет, якія плануюцца да выпуску ў абарачэнне ў 2023 годзе.


Выпуск памятных манет на прыродаахоўную тэматыку будзе працягнуты манетамі, прысвечанымі заказніку «Свіцязянскі» у рамках серыі «Заказнікі Беларусі» і птушцы «Звычайная туркаўка» серыі «Птушка года».

Выпуск памятных манет будзе таксама прымеркаваны да юбілейных дат: 100-годдзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь і 800-годдзя з дня заснавання горада Нясвіжа.

Тэматыка гісторыка-культурных каштоўнасцяў будзе працягнутая памятнымі манетамі: «Гісторыя банкаў Беларусі», «Легенда аб Менеску» серыі «Легенды гарадоў Беларусі», «Калінкавіцкі строй» серыі «Беларускі народны касцюм», «Лёгкі хлеб» серыі «Беларускія народныя казкі», «Калыханка» серыі «Беларускі дзіцячы фальклор», «Матуля» серыі «Дрэва жыцця», «Беларуская батлейка», а таксама чарговымі памятнымі манетамі серый «Архітэктура Беларусі» і «Жывы свет на гербах гарадоў Беларусі».

Згодна з кітайскім календаром, 2024 год — год Дракона. Традыцыйна ў працяг серыі «Кітайскі каляндар» у 2023 годзе будзе выпушчана памятная манета «Год Дракона».

У 2023 годзе будуць таксама ўведзены ў абарачэнне манеты «Жыццё» і «Чалавек» серыі «Космас. Эвалюцыя Сусвету».

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».