Вы тут

Экспазіцыю праекта беларускага павільёна на Венецыянскім біенале пакажуць у Мінску


Экспазіцыя праекта беларускага павільёна, які прайшоў адбор і прымаў удзел у 58-м Венецыянскім біенале, будзе прадстаўлена з 18 снежня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, паведамілі БЕЛТА ў цэнтры.


Венецыянскае біенале - гэта прэстыжны сусветны форум мастацтваў, які праводзіцца раз у два гады з 1895 года. На 58-й Міжнароднай выстаўцы сучаснага мастацтва ў Венецыі, якая прайшла з 11 мая па 24 лістапада, былі закрануты важныя і вострыя праблемы сучаснасці: пытанні экалогіі, міграцыі, агульная нестабільнасць.

Беларускі праект EXIT мастака Канстанціна Селіханава і куратара Вольгі Рыбчынскай прапанаваў свежы погляд на сучаснага чалавека і яго пачуцці, на тое, як ён мяняецца пад уздзеяннем сацыяльна-палітычных і часавых фактараў. Экспазіцыя праекта пабудавана на пяці мультымедыйных аб'ектах у прасторы, кожны з якіх фіксуе пэўную падзею, і ўяўляе сабой застылыя ў інсталяцыі абязлічаныя фігуры, якія паказваюць крызіс самавыяўлення і няздольнасць стабілізаваць стан трывогі.

Арганізатарамі Нацыянальнага павільёна Беларусі ў Італіі выступілі Міністэрства культуры, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў і пасольства Беларусі ў Італіі. Выстаўка прадоўжыцца па 19 студзеня 2020 года.

Прэв'ю: minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.

Палітыка

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Пра гэта ён заявіў сёння на рабочай сустрэчы з Наталляй Качанавай і Віктарам Шэйманам.