Вы тут

Студэнты БДУ распрацавалі ўпрыгожванне для маніторынгу навакольнага асяроддзя


Аўтарамі ўнікальнага праекта з'яўляюцца магістранты факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій першакурснікі Ігар Чыжоў і Раман Мірановіч, трэцякурснікі Аляксандр Семяновіч і Максім Кандратовіч, паведамілі ў прэс-службе ўніверсітэта.


“Разумны” аксесуар можа мець любую форму і выкарыстоўвацца як падвеска на ланцужку, пярсцёнак, завушніцы, брошка ў выглядзе жывёлы, геаметрычнай фігуры, сімвала ўніверсітэта, горада, краіны, адлюстравання любімага акцёра і інш. Упрыгожванне ўяўляе сабой друкаваную плату, якая абсталяванае святлодыёдамі, мікрафонам і датчыкамі. За кошт свячэння дыёдаў прыбор апавяшчае ўладальніка аб павышэнні ці паніжэнні атмасфернага ціску, тэмпературы і вільготнасці паветра. Прылада мігаціць у такт музыцы, якая грае, і ярка свеціцца пры гучных гуках. Вынаходства таксама дапамагае сачыць за здароўем, паведамляючы пра змены тэмпературы цела.

У залежнасці ад спецыфікі месца пражывання носьбіта вырабу распрацоўшчыкі могуць удасканаліць ўпрыгожванне. Для жыхароў прамысловых раёнаў актуальным стане датчык кіслароду, які адрэагуе на павышаны ўзровень забруджвання паветра.

Аўтары праекта прадставяць распрацоўку на Міжнародным конкурсе “Стартап года”, які пройдзе 14 снежня ў Мінску. Удзел у ім дазволіць аўтарам прэзентаваць сваю інавацыю з мэтай пошуку патэнцыяльных інвестараў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.