Вы тут

Цяжарная жанчына ў сталіцы атрымала траўмы ў выніку ДТЗ


26-гадовы вадзіцель, кіруючы аўтамабілем „Опель“, пры павароце налева на дазваляльны сігнал святлафора не саступіў дарогу сустрэчнай „Ходнзе“.


— У выніку сутыкнення машыны атрымалі механічныя пашкоджанні. Акрамя таго, пасажыр аўтамабіля „Опель“, 26-гадовая цяжарная жанчына, з папярэднім дыягназам „чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені, удар грудной клеткі справа“ была дастаўлена ў бальніцу, — паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзел ДАІ Партызанскага РУУС сталіцы Таццяна Спадабаева. — Па факце ДТЗ праводзіцца разбор.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: згодна з Правіламі дарожнага руху, пры павароце налева ці развароце па зялёным сігнале святлафора кіроўца транспартнага сродку, за выключэннем трамвая, абавязаны саступіць дарогу сустрэчным транспартным сродкам, якія рухаюцца прама або направа, і спадарожнаму трамваю.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: http://skoda-accessories.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.