Вы тут

Сёння ў свеце адзначаецца Сусветны дзень валанцёраў


Сёння ў свеце адзначаецца Сусветны дзень валанцёраў. У Беларусі валанцёрскі рух сканцэнтраваны ў асноўным у грамадскіх аб'яднаннях, якія дапамагаюць хворым у анкалагічных і псіхіятрычных дыспансерах, дамах-інтэрнатах і іншых медыцынскіх і сацыяльных установах.


Вялікую колькасць валанцёраў — 16 тысяч — аб'ядноўвае Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа. Другія Еўрапейскія гульні абслугоўвала 8,7 тысячы валанцёраў, пераважная большасць якіх — студэнты беларускіх ВНУ. Добраахвотнымі памочнікамі становяцца людзі самых розных прафесій — урачы, медсёстры, праграмісты, кіроўцы. І бескарысліва дапамагаюць у разнастайных сітуацыях: ад выратавання падчас прыродных і тэхнагенных надзвычайных сітуацый да простай тэлефоннай размовы з адзінокімі пажылымі людзьмі, якім неабходна падтрымка.

— Тое, што беларусы вельмі спагадлівыя людзі і гатовыя адгукнуцца на чужую бяду, прадэманстравала катастрофа прыроднага характару — ураган Хаўер, калі сотні нашых суайчыннікаў дапамагалі аўтамабілістам і іншым, хто трапіў пад удар стыхіі, — кажа афіцыйны прадстаўнік Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі.

Валанцёры Чырвонага Крыжа кругласутачна дзяжурылі і дапамагалі людзям падчас пераправы цераз Прыпяць (мост праз раку, які звязваў Жыткавічы і Тураў, трэснуў 7 снежня 2017 года, рух па ім адкрыўся пасля рэканструкцыі амаль праз год). У палатках былі арганізаваны абагрэў, гарачы чай і харчаванне, псіхалагічная дапамога.

Часта валанцёрамі становяцца работнікі прадпрыемстваў. Прыклад гэтаму — кампанія «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь», супрацоўнікі якой з 2007 года ўдзельнічаюць у акцыі «Выратуем Ельню разам». Балотны масіў у Віцебскай вобласці — адзін з найбуйнейшых у Беларусі, яны выратоўвалі ад перасыхання праз устаноўку плацін. Спачатку каля 50 плацін пабудавалі ўручную, а з 2015 года прамысловым шляхам узвялі яшчэ 46, што дазваляе затрымаць ваду ва ўнікальным прыродным комплексе.

Алена КРАВЕЦ

Прэв'ю: redcross.by

Загаловак у газеце: Ідуць туды, дзе неабходна дапамога

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.

Палітыка

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Пра гэта ён заявіў сёння на рабочай сустрэчы з Наталляй Качанавай і Віктарам Шэйманам.