Вы тут

Актывістка БРСМ Анастасія Таболіч: Жадаю кожнаму знайсці справу па душы


Восенню мінулага года Анастасія Таболіч пазнаёмілася з першым сакратаром Смалявіцкага раённага камітэта БРСМ Каралінай Гарошчык. Тая адразу заўважыла камунікабельнасць і харызматычнасць дзяўчыны, ацаніла яе патэнцыял да работы з людзьмі і прапанавала паўдзельнічаць у адной са штогадовых акцый. Дзяўчына пагадзілася. І ёй так спадабалася, што з тых часоў Насця — пастаянны ўдзельнік усіх мерапрыемстваў, што ладзіць Саюз моладзі. У сваёй сярэдняй школе № 3 яна — сапраўдны завадатар. Трэба дапамагчы арганізаваць нешта? Дзяўчына падрабязна і эмацыянальна раскажа пра ідэю аднакласнікам, і ахвотныя далучыцца адразу ж з'явяцца.


Анас­та­сія Та­бо­ліч (дру­гая зле­ва).

За год актыўнасці школьніца паўдзельнічала больш чым у дваццаці мерапрыемствах і акцыях БРСМ. Яна наведвала маланаселеныя пункты раёна, дзе разам з іншымі юнакамі і дзяўчатамі расказвала мясцовым жыхарам аб правілах пажарнай бяспекі. Падтрымлівала акцыю «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» у Смалявічах. Была камісарам экалагічнага атрада, які дзейнічаў на базе мясцовага лясгаса. Брала ўдзел у абласным адкрыцці трэцяга працоўнага семестра ў Маладзечне, куды былі запрошаны найбольш актыўныя члены БРСМ з усіх раёнаў Мінскай вобласці, у маладзёжным марафоне «75», прысвечаным гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Была валанцёрам руху «Добрае Сэрца», калі арганізоўваўся збор школьнага адзення і абутку, канцылярскіх прылад, навучальных дапаможнікаў, спартыўных тавараў і іншых рэчаў, неабходных дзецям з маламаёмасных сем'яў для падрыхтоўкі да навучальнага года.

Караліна Гарошчык з гонарам і ўдзячнасцю кажа пра самага актыўнага члена БРСМ сярод школьнікаў раёна:

— Насця — яркі прадстаўнік Саюза моладзі! Яна спагадлівая і добрая, заўсёды гатовая прыйсці на дапамогу. Справядлівая, сумленная і разважлівая, як сапраўдны баец маладзёжнага атрада аховы правапарадку. Працавітая, уседлівая і адказная, словам, камісар атрада! Дзякуй ёй за шчырую работу і намаганні.

Сама дзяўчына адзначае, што з пачаткам яе актыўнасці ў БРСМ яна стала больш упэўненая ў сабе, пачала лепш разбірацца ў людзях, атрымала шмат навыкаў па арганізацыі мерапрыемстваў і ў стасунках з людзьмі. Усё гэта абавязкова спатрэбіцца ў жыцці, бо дзяўчына вучыцца ў 11 класе і рыхтуецца да паступлення ў БДПУ імя М. Танка. Марыць стаць педагогам.

Як захопленая энтузіястка, Анастасія жадае кожнаму чалавеку знайсці справу па душы, дзе спатрэбяцца менавіта яго энергія і здольнасці!

Паліна ПРАКАПЕНЯ, студэнтка ІІ курса факультэта журналістыкі БДУ.

Фота дадзена Смалявіцкім РК БРСМ

Загаловак у газеце: Здольная запаліць ідэяй

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як i калi прыняць спадчыну, атрымаць яе i захаваць?

Як i калi прыняць спадчыну, атрымаць яе i захаваць?

Карэспандэнту «Звязды» дапамагалi разбiрацца спецыялiсты.

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.