Вы тут

Сёння ўвечары правядуць следчы эксперымент на 51-м кіламетры аўтадарогі Р-28


Падчас яго рух будзе абмежаваны, паведамляе Маладзечанскі РАУС.


15 лістапада з 17.30 да 19.00 гадзін паблізу вёскі Гранічы Маладзечанскага раёна на 51-м кіламетры аўтамабільнай дарогі Р-28 Мінск – Маладзечна -- Нарач запланавана правядзенне следчага эксперыменту па факце ДТЗ, што мела месца раней. Вечарам 3 лістапада 43-гадовы мужчына, кіруючы аўтамабілем Mercedes-benz, здзейсніў наезд на 25-гадовага пешахода, як знаходзіўся на праезнай частцы, у выніку чаго апошні ад атрыманых траўмаў памёр на месцы аварыі.

У сувязі з правядзеннем следчага эксперыменту рух усіх відаў транспартных сродкаў у напрамку Мінска і Маладзечна на названым участку будзе часова абмежаваны.

Дзяржаўтаінспекцыя Маладзечна просіць кіроўцаў з разуменнем паставіцца да гэтага мерапрыемства і рэкамендуе загадзя планаваць час і маршрут паездак.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: forfun.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.