Вы тут

Сталічная ДАІ правядзе кампанію пад назвай “Час стаць прыкметным!”


Маштабнае інфармацыйнае мерапрыемства адбудзецца з 19 па 24 лістапада.


Прафілактычныя захады, якія праводзяцца ў гэты перыяд, скіраваны на папулярызацыю выкарыстання пешаходамі, веласіпедыстамі, возчыкамі коннага транспарту святлоадбіўных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці.

— Супрацоўнікі ДАІ адправяцца ў працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый, навучальныя ўстановы горада, каб у чарговы раз распавесці аб правілах бяспечных паводзін на дарозе ў цёмны час сутак і ва ўмовах абмежаванай бачнасці і нагадаць аб неабходнасці выкарыстання святловяртальных аксесуараў, таксама правядуць розныя прафілактычныя акцыі. Інспектары ДАІ абследуюць аўтамабільныя дарогі на прадмет гатоўнасці да эксплуатацыі ў асенне-зімовы перыяд і эфектыўнасці работы вонкавага асвятлення. Акрамя таго, запланавана правядзенне рэйдавых мерапрыемстваў з удзелам іншых службаў міліцыі грамадскай бяспекі і членаў добраахвотных дружын па адпрацоўцы ў цёмны час сутак нерэгулюемых пешаходных пераходаў, дзе ёсць найбольшая рызыка здзяйснення наездаў на пешаходаў і веласіпедыстаў, -- паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Партызанскага РУУС г. Мінска Таццяна Спадабаева.

Апошні месяц восені ўжо даўно ў дарожнай міліцыі лічыцца небяспечным. Менавіта ў гэты час з-за ранняга захаду сонца і мокрага асфальту бачнасць на дарогах пагаршаецца і значна ўзрастае колькасць аварый з удзелам пешых удзельнікаў дарожнага руху. У зоне асаблівай рызыкі -- пешаходы, якія грэбуюць святлоадбіўнымі элементамі. Так, з пачатку гэтага года на дарогах у цёмны час сутак адбылося 870 ДТЗ, у якіх загінула 202 чалавекі, 833 атрымалі раненні. Ад агульнай колькасці загінуўшых у ДТЗ у цёмны час сутак 68,3 працэнта (138) складаюць уразлівыя ўдзельнікі дарожнага руху (пешаходы, веласіпедысты, вознікі).

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.