Вы тут

Як зрабіць флікер сваімі рукамі


Паводле статыстыкі, больш за ўсё пешаходаў гіне ў цёмны час сутак. Прычына банальная: кіроўца не ўбачыў чалавека на дарозе і наехаў на яго. Пяцікласнікі магілёўскай СШ №34 падлічылі, што адсутнасць святлоадбівальнага элемента павышае рызыку трапіць пад колы ў 6-8 разоў.


Пад кіраўніцтвам настаўніцы Аксаны Вінцарэвіч яны правялі даследчую работу, падчас якой вывучылі асноўныя патрабаванні да святлоадбівальнікаў у нашай краіне. Напрыклад, гараджанам ДАІ рэкамендуе абазначаць сябе адразу 4 флікерамі — па адным на левай і правай руцэ, на рамяні спераду і заплечніку ззаду. Пры гэтым святлоадбівальнік павінен быць трывалым, вільгацеўстойлівым і мець плошчу ад 20 да 25 квадратных сантыметраў.

Падчас акцыі «Простае рашэнне» школьнікі зрабілі сваімі рукамі ажно 327 флікераў. Іх якасць ацанілі супрацоўнікі ДАІ. Эканамічны эфект наогул перасягнуў усе чаканні. Калі гатовы тавар каштуе не менш за 13 000 рублёў, то зроблены сваімі рукамі абыдзецца ўсяго ў 3 500. А ўлічваючы, што такіх святлоадбівальнікаў трэба некалькі, эканомія будзе адчувальная. Даследчыкі спадзяюцца, што іх парады будуць карыснымі для чытачоў «Сямейнай газеты».

Простае рашэнне ад вучняў 34-й магілёўскай школы

Для флікера спатрэбіцца матэрыял, які мае асаблівую мікрапрызматычную структуру і забяспечвае высокі ўзровень адлюстравання светлавога патоку, пажадана класа В. Важна таксама ведаць, што святлоадбівальныя элементы толькі двух колераў — белага і лімоннага — адпавядаюць патрабаванням дзяржаўнага стандарту. Чырвоныя, сінія, зялёныя паглынаюць святло. Школьнікам ідэальнай у гэтым сэнсе здалася святлоадбівальная стужка для абазначэння габарытаў вялікагрузнага транспарту.

Цяпер трэба ўключыць фантазію і зрабіць лекала на свой густ. Міраслаў Міхневіч, вучань 5 «А» класа (на фота), дапаможа не згубіць напрамак. Справа не зойме шмат часу. А яе карысць цяжка пераацаніць. Флікер зробіць вас прыкметным у святле фар на адлегласці да 140 метраў.

Да ведама: тармазны шлях аўтамабіля на мокрым дарожным пакрыцці пры хуткасці 90 кіламетраў у гадзіну складае прыкладна столькі ж.

1.

2.

3.

4.

5. 

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.