Вы тут

Міністэрства аховы здароўя прапануе абмеркаваць пералік абавязковых у аптэках лякарстваў


На грамадскае абмеркаванне вынесены праект новай рэдакцыі пераліку лекавых сродкаў беларускай (расійскай) вытворчасці, якія абавязковыя для наяўнасці ў аптэках усіх форм уласнасці, што ажыццяўляюць рознічную рэалізацыю, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.


Дакумент распрацаваны з улікам існуючай наменклатуры зарэгістраваных айчынных лекавых сродкаў, іх уключэння ў пратаколы дыягностыкі і лячэння розных захворванняў, запатрабаванасці ва ўрачоў і насельніцтва, а таксама перспектыў бесперабойнай іх наяўнасці ў аптэках усіх форм уласнасці для забеспячэння выканання ўсімі суб'ектамі гаспадарання ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў.

Усяго з пераліку выключана 18 пазіцый. Гэта лякарствы, якія выпускаюцца толькі адным вытворцам і пры адгрузцы якіх на працягу года былі пастаянныя перабоі. У іх ліку прэпараты, што маюць вельмі нізкі попыт насельніцтва, а таксама знятыя з вытворчасці.

Дабаўлены запатрабаваныя лекавыя сродкі (і лекавыя формы ўжо ўключаных лякарстваў), асвоеныя і напрацоўваемыя айчыннымі прадпрыемствамі. Усяго ўключана 30 пазіцый.

Свае заўвагі і прапановы адносна праекта пастановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 23 кастрычніка па 2 лістапада.

Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства аховы здароўя.

Прэв'ю: lekoboz.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.