Вы тут

Мінлясгас падвёў вынікі сёлетняй акцыі "Чысты лес"


Міністэрства лясной гаспадаркі падвяло вынікі рэспубліканскай акцыі „Чысты лес“, якая праходзіла 19 кастрычніка ва ўсіх рэгіёнах краіны. У кампаніі па навядзенні парадку ў лясным фондзе сёлета прынялі ўдзел 42 763 добраахвотнікі. Найбольш актыўна акцыю падтрымалі ў Гомельскай вобласці, дзе на ўборку выйшлі 9246 чалавек. На гэты раз „Чысты лес“ быў прымеркаваны да Года малой радзімы.


Фота: pxhere.com

На працягу дня валанцёры дапамагалі лясгасам ў ліквідацыі несанкцыянаваных звалак будаўнічых і бытавых адходаў, старонніх прадметаў у лясах, якія прымыкаюць да аўтамабільных і чыгуначных дарог, вакол населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў. Праца была арганізавана на 2271 аб’екце, паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.

Так, толькі за суткі з дапамогай неабыякавых грамадзян было прыбрана 4 610 кубаметраў смецця і захламленасці, адрэстаўравана 106 месцаў адпачынку, добраўпарадкаваны дзясяткі месцаў пахаванняў, памятных знакаў і інш. Акрамя таго, у рамках акцыі праводзілася таксама пасадка лясных культур. Новыя насаджэнні з’явіліся на плошчы 1115 гектараў — гэта звыш за 1,4 мільёна дрэў.

У гэтым годзе асаблівая ўвага была нададзена падрастаючаму пакаленню. Кожны школьнік, які прыняў удзел у акцыі, атрымаў у падарунак ад лесагаспадарчых устаноў сімвалічны сувенір. На працягу тыдня ў кожнай вобласці будуць падведзены таксама вынікі конкурсу сярод устаноў сярэдняй адукацыі: самыя актыўныя школы атрымаюць ад лясгасаў падарункавыя сертыфікаты на навагоднія дрэвы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.