Вы тут

У Германіі не будуць абмяжоўваць хуткасць на аўтабанах


Германія пакуль застаецца мекай для аматараў хуткасці: на мясцовых аўтабанах не стануць уводзіць абмежаванні хуткасці.


Фота: livingnomads.com

Прапанова ўвесці ліміт 130 км/г ўнеслі ў нямецкі парламент "зялёныя", яны назвалі адсутнасць абмежавання хуткасці на аўтабанах вар'яцтвам.

"Зялёныя" лічаць, што безлімітныя хуткасныя аўтабаны правакуюць ДТЗ і вядуць да падвышанага забруджвання атмасферы выхлапнымі газамі, піша motor.ru.

Аднак Бундэстаг прапанову не падтрымаў, а міністр транспарту Германіі заявіў, што ўвядзенне адзінага абмежавання хуткасці супярэчыць здароваму сэнсу.

Цяпер у Германіі абмежаванні хуткасці ўстаноўлены прыкладна на трэці аўтабанаў, да таго ж часовыя абмежаванні могуць уводзіцца ў час дрэннага надвор'я або рамонту.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Дзе прызначалі спатканні ў даваенным Мінску?

​Дзе прызначалі спатканні ў даваенным Мінску?

Атрымаць падказкі вам дапаможа экскурсія «Рамантыка мінскіх дворыкаў».

Культура

Алесь Бадак: Важна знайсці перакладчыка, які цябе зразумее

Алесь Бадак: Важна знайсці перакладчыка, які цябе зразумее

Паэт і празаік Алесь Бадак шмат гадоў працаваў у літаратурных перыядычных выданнях Беларусі, а з 2015 года ўзначальвае выдавецтва «Мастацкая літаратура».