Германія пакуль застаецца мекай для аматараў хуткасці: на мясцовых аўтабанах не стануць уводзіць абмежаванні хуткасці.
Прапанова ўвесці ліміт 130 км/г ўнеслі ў нямецкі парламент "зялёныя", яны назвалі адсутнасць абмежавання хуткасці на аўтабанах вар'яцтвам.
"Зялёныя" лічаць, што безлімітныя хуткасныя аўтабаны правакуюць ДТЗ і вядуць да падвышанага забруджвання атмасферы выхлапнымі газамі, піша motor.ru [1].
Аднак Бундэстаг прапанову не падтрымаў, а міністр транспарту Германіі заявіў, што ўвядзенне адзінага абмежавання хуткасці супярэчыць здароваму сэнсу.
Цяпер у Германіі абмежаванні хуткасці ўстаноўлены прыкладна на трэці аўтабанаў, да таго ж часовыя абмежаванні могуць уводзіцца ў час дрэннага надвор'я або рамонту.
Спасылкі
[1] https://motor.ru/
[2] https://zviazda.by/be/tags/autamagistral
[3] https://zviazda.by/be/tags/germaniya-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/abmezhavanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/hutkasc