Вы тут

Кітайскі фарфор і японскія вазы XVIII-XX стагоддзяў прадставяць на выстаўцы ў Гомелі


Выстаўка вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Кітая і Японіі XVIII-XX стагоддзяў адкрыецца 16 кастрычніка ў музеі гісторыі горада Гомеля, паведамілі БЕЛТА ў дзяржаўнай установе.


Фота: culture.ru

У экспазіцыі - унікальныя вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Кітая і Японіі XVIII-XX стагоддзяў. Наведвальнікі выстаўкі змогуць убачыць фарфор эпохі дынастыі Цын, рэльефныя вазы Сацума з яркім роспісам і пазалотай, жанравы і партрэтны жывапіс, роспіс па шоўку, вышыўку, разьбу па косці, дрэве і многае іншае.

"Кожны з прадстаўленых экспанатаў мае сваю гісторыю, цікавую, часам загадкавую і незвычайную. На цырымоніі адкрыцця ўладальнікі калекцыі Алена і Дзмітрый Міхеенкавы раскажуць аб яе стварэнні, з'яўленні таго ці іншага экспаната", - адзначылі ў дзяржустанове. Таксама ўдзельнікаў адкрыцця ў музеі чакае чайная цырымонія, у час якой пачастуюць кітайскім і японскім напіткам.

Сям'я Міхеенкавых на працягу многіх гадоў збірала экспанаты ў розных кутках Францыі і іншых краінах Еўропы. У іх калекцыі - больш за 100 антыкварных і вінтажных экзэмпляраў.

Пабываць у дзіўным свеце старадаўніх азіяцкіх прадметаў у музеі гісторыі горада Гомеля можна да канца лістапада.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.