Выстаўка вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Кітая і Японіі XVIII-XX стагоддзяў адкрыецца 16 кастрычніка ў музеі гісторыі горада Гомеля, паведамілі [1] БЕЛТА ў дзяржаўнай установе.
У экспазіцыі - унікальныя вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Кітая і Японіі XVIII-XX стагоддзяў. Наведвальнікі выстаўкі змогуць убачыць фарфор эпохі дынастыі Цын, рэльефныя вазы Сацума з яркім роспісам і пазалотай, жанравы і партрэтны жывапіс, роспіс па шоўку, вышыўку, разьбу па косці, дрэве і многае іншае.
"Кожны з прадстаўленых экспанатаў мае сваю гісторыю, цікавую, часам загадкавую і незвычайную. На цырымоніі адкрыцця ўладальнікі калекцыі Алена і Дзмітрый Міхеенкавы раскажуць аб яе стварэнні, з'яўленні таго ці іншага экспаната", - адзначылі ў дзяржустанове. Таксама ўдзельнікаў адкрыцця ў музеі чакае чайная цырымонія, у час якой пачастуюць кітайскім і японскім напіткам.
Сям'я Міхеенкавых на працягу многіх гадоў збірала экспанаты ў розных кутках Францыі і іншых краінах Еўропы. У іх калекцыі - больш за 100 антыкварных і вінтажных экзэмпляраў.
Пабываць у дзіўным свеце старадаўніх азіяцкіх прадметаў у музеі гісторыі горада Гомеля можна да канца лістапада.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/culture/view/kitajski-farfor-i-japonskija-vazy-xviii-xx-stagoddzjau-pradstavjats-na-vystautsy-u-gomeli-82124-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[3] https://zviazda.by/be/tags/vystauka
[4] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[5] https://zviazda.by/be/tags/yaponiya
[6] https://zviazda.by/be/tags/mastactva
[7] https://zviazda.by/be/tags/farfor