Вы тут

Суд прызнаў невінаватымі былых кіраўнікоў АЭС "Фукусіма-1"


Акруговы суд Токіа прызнаў невінаватымі былых кіраўнікоў кампаніі-аператара АЭС "Фукусіма-1" Tokyo Elecrtic Power (TEPCO), якія абвінавачваліся ў халатнасці, паведамляе ТАСС са спасылкай на японскае грамадскае тэлебачанне.


Суд над трыма былымі кіраўнікамі TEPCO, уключаючы былога старшыню кампаніі Цунэхісе Кацумату, пачаўся ў 2017 годзе. Галоўнае пытанне, адказ на якое павінен быў даць суд, - ці быў топ-менеджмент аб'екта ў курсе, што на ўзбярэжжы ў гэтым раёне можа абрушыцца цунамі вышынёй каля 15 м. Былое кіраўніцтва TEPCO таксама абвінавачвалася ў тым, што не прыняло належных мер па прадухіленні аварыі на станцыі.

У ходзе следства ўдалося ўстанавіць, што яшчэ ў 2008 годзе даччыная кампанія TEPCO падрыхтавала ацэнку, згодна з якой у раёне АЭС магчыма цунамі вышынёй да 15,7 м. Першапачаткова пракуратура не збіралася выстаўляць абвінавачанняў па крымінальнай справе ў адносінах да кіраўніцтва TEPCO, паколькі лічыла, што аварыю не ўдалося б прадухіліць, нават калі былі б прыняты меры. Аднак да адказнасці іх заклікала грамадская група адвакатаў, назначаная судом.

Аварыя на АЭС "Фукусіма-1" здарылася ў сакавіку 2011 года, калі ў выніку ўдару цунамі на станцыі выйшлі са строю сістэмы энергазабеспячэння і ахаладжэння. У выніку ў трох энергаблоках адбылося расплаўленне паліва, якое прапаліла ахоўныя карпусы рэактараў. Вялікая тэрыторыя ў Японіі падпала пад забруджванне радыеактыўнымі рэчывамі, з раёна размяшчэння станцыі давялося эвакуіраваць дзясяткі тысяч чалавек.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.