Вы тут

Японскія інвестары хочуць прыйсці ў Беларусь


Паводле слоў дэпутата Палаты прадстаўнікоў, кіраўніка групы дружбы «Японія — Беларусь» парламента Японіі Гэньіціра Сата, Японія спадзяецца на развіццё супрацоўніцтва з нашай краінай у сферы інфармацыйных тэхналогій.


 

Фота БЕЛТА

«Наколькі мне вядома, Прэзідэнт і ўрад Беларусі прыкладаюць вялікія намаганні для развіцця ў гэтай галіне. Мы спадзяёмся на далейшае супрацоўніцтва і на прыход японскіх інвестараў у вашу краіну», — адзначыў Гэньіціра Сата.

Ён таксама падкрэсліў, што ў Беларусі эфектыўна працуе шэраг вядомых японскіх кампаній і парламентарыі зацікаўлены ў павелічэнні іх колькасці для ўзаемавыгаднай кааперацыі.

Акрамя таго, падчас сустрэчы японскай дэлегацыі з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктарам Гумінскім бакі абмеркавалі пытанні міжпарламенцкага супрацоўніцтва, узаемадзеяння на міжнароднай арэне. Асаблівую ўвагу парламентарыі ўдзялілі абмеркаванню кааперацыі ў гуманітарнай сферы і абмену інфармацыяй у галіне ядзернай бяспекі і ліквідацыі наступстваў трагедый на Чарнобыльскай АЭС і Фукусіме-1.

«Падзеі пяцігадовай даўнасці, звязаныя з аварыяй на станцыі Фукусіма-1, — гэта трагедыя, якая збліжае нашы народы для таго, каб мы рабілі ўсё магчымае для прадухілення яе наступстваў і не дапускалі падобнага ў будучыні», — падкрэсліў Віктар Гумінскі.

Гэньіціра Сата ў сваю чаргу адзначыў, што чакаецца прыезд групы дзяцей з прэфектуры Фукусіма ў Беларусь і падзякаваў прадстаўнікам нашай краіны за такую магчымасць.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?