Вы тут

Жыхар Барысава падазраецца ў крадзяжы з крамы больш за 1 тысячу рублёў


Пра гэта паведамляе Следчы камітэт.


Па дадзеных следства, 30-гадовы жыхар Барысава з мэтай крадзяжу маёмасці 15 верасня ў начны час прыйшоў да адной з крам. З сабой у заплечніку прынёс прылады злачынства, маску, пальчаткі. З дапамогай інструментаў адціснуў раму акна і пракраўся ўнутр памяшкання. Бесперашкодна зайшоў у адзін з кабінетаў і скраў грошы ў суме 1070 рублёў.

Мужчына быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў той жа дзень. Устаноўлена, што ён нідзе не працуе і раней неаднаразова судзімы за аналагічныя злачынствы.

Падчас агляду месца злачынства следчыя ўстанавілі, што будынак крамы відэаназіраннем не абсталяваны, дзверы кабінета загадчыцы былі не зачынены, а грошы ляжалі ў скрынцы на стале.

Выкрадзеныя грошы, прылады злачынства і іншыя прадметы канфіскаваныя ў ходзе асабістага вобшуку затрыманага і прызнаныя рэчавымі доказамі. У ходзе ператрусу па месцы яго жыхарства выяўленыя і таксама канфіскаваныя 10 тысяч беларускіх рублёў.

Дзеянні затрыманага кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 205 КК РБ (крадзеж, учынены паўторна). Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. У рамках расследавання правяраецца яго дачыненне да іншых злачынстваў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.