Вы тут

Жанчына стрэліла сабе ў галаву падчас сэлфі з пісталетам


Жыхарка Омска (Расія) атрымала траўмы галавы, калі спрабавала зрабіць сэлфі з траўматычным пісталетам, паведамілі ў прэс-службе абласнога УМВД.


Паводле паліцыі, 36-гадовая расіянка ўзяла траўматычны пісталет свайго сужыцеля, калі ён выйшаў у іншы пакой. Жанчына вырашыла зрабіць сэлфі са зброяй і накіравала рулю ў бок галавы. Аднак замест кнопкі на экране расіянка націснула на спускавы кручок. На шчасце, жанчына засталася жывая. Яе шпіталізавалі.

Акрамя траўматычнага пісталета супрацоўнікі паліцыі знайшлі ў кватэры ружжо. Зброя зарэгістравана на гаспадара. Таксама выяўленыя нунчакі. На допыце мужчына прызнаўся, што зрабіў іх сам. Супраць яго распачалі крымінальную справу аб незаконным вырабе зброі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.