Вы тут

Домаўладанне на адной з вулiц прыватнага сектара ў Гомелi ахрысцiлi «Меккай для сэлфi»


Стыхiйнай фотазонай для мiнакоў стала брама перад падворкам.


У госцi да казкi цi, дакладней, да герояў культавых фантастычных кнiг i экранiзаваных гiсторый пераносiць незвычайная кампазiцыя каля прыватнага дома па вулiцы Бочкiна. Iнсталяцыю складаюць сама брама i фiгуры над уваходам.

Сюжет чаканкi нагадвае iлюстрацыю з казкi. Але хтосьцi бачыць у малюнку адсыл да вядомага серыяла «Гульня тронаў». Цэнтральны персанаж кампазiцыi — цмок — здзiўляе перадачай самых дробных дэталяў.

Збудаванне з утылiтарным прызначэннем кожны можа «прачытаць» па-свойму, цяпер ужо як арт-аб'ект, але брама адназначна скарыла сэрцы прыхiльнiкаў раманаў англiйскай пiсьменнiцы Джоан Роўлiнг. Са слупа-дрэва на мiнакоў глядзiць дамавы эльф Добi, а пад iм змясцiўся гаворачы капялюш Грыфiндора з «Гары Потэра».

Аўтар iнсталяцыi — гаспадар домаўладання Аляксей Хомчанка. Гамяльчанiн прачнуўся вядомым, калi фатаграфii яго падворка абляцелi сацыяльныя сеткi, а цiхi куток на вулiцы Бочкiна бы мёдам намазалi для аматараў сэлфi. Вось ужо трэцi тыдзень каля дома гамяльчанiна спыняюцца прахожыя. Людзi разглядаюць дэталi арт-аб'екта, iмкнуцца памацаць фiгуры, фатаграфуюцца, хтосьцi вырашае пагрукаць у браму, каб пазнаёмiцца з уладальнiкам дома.

Дарэчы, гаспадар — скульптар па адукацыi. Ён доўгi час займаецца вырабам малых архiтэктурных формаў з дрэва i металу. Брама каля дома — яго першы маштабны праект. Персанажы кампазiцыi выкананы з металу i арт-бетону. Iх агульная вага — чатыры тоны.

Спыняцца на дасягнутым аўтар металiчна-бетоннай казкi не збiраецца. Ёсць iдэя аформiць у такiм жа стылi сцены дома. У планах — чатырохметровы лясун i вядзьмарка.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Загаловак у газеце: Чатырохтонная казка

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.