Жыхарка Омска (Расія) атрымала траўмы галавы, калі спрабавала зрабіць сэлфі з траўматычным пісталетам, паведамілі [1] ў прэс-службе абласнога УМВД.
Паводле паліцыі, 36-гадовая расіянка ўзяла траўматычны пісталет свайго сужыцеля, калі ён выйшаў у іншы пакой. Жанчына вырашыла зрабіць сэлфі са зброяй і накіравала рулю ў бок галавы. Аднак замест кнопкі на экране расіянка націснула на спускавы кручок. На шчасце, жанчына засталася жывая. Яе шпіталізавалі.
Акрамя траўматычнага пісталета супрацоўнікі паліцыі знайшлі ў кватэры ружжо. Зброя зарэгістравана на гаспадара. Таксама выяўленыя нунчакі. На допыце мужчына прызнаўся, што зрабіў іх сам. Супраць яго распачалі крымінальную справу аб незаконным вырабе зброі.
Спасылкі
[1] https://55.xn--b1aew.xn--p1ai/news/item/18326071
[2] https://zviazda.by/be/tags/pistalet
[3] https://zviazda.by/be/tags/selfi