Вы тут

Дэпутацкі запыт як спосаб вырашэння праблемы


«Нам, сельскім дэпутатам, даводзіцца сутыкацца з праблемамі, якія на мясцовым узроўні немагчыма вырашыць. Напрыклад, нізкая якасць пітной вады. Ведаю, што для дэпутатаў існуюць розныя рычагі ўздзеяння на сітуацыю, але, магчыма, дзесьці не вельмі эфектыўна імі карыстаюся. На жаль, вопыт дэпутацтва яшчэ вельмі малы. Магчыма, праз любімую газету мне падкажуць выйсце з праблемы» - піша Святлана С.


Дзмітрый Харытончык, старшыня Магілёўскага аблсавета дэпутатаў:

— Сапраўды, існуе шмат вельмі дзейсных рычагоў для ажыццяўлення дэпутатам сваіх паўнамоцтваў. Акцэнтуем увагу на некалькіх з іх. Гэта дэпутацкі запыт, дэпутацкі зварот і прапанова дэпутата аб ліквідацыі парушэння законнасці. Запыт робіцца з мэтай атрымаць афіцыйнае тлумачэнне па пытаннях, якія датычацца найбольш важных грамадскіх інтарэсаў на пэўнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы. Звяртацца з ім можна ў адпаведныя мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, іх структурныя падраздзяленні, а таксама іншыя арганізацыі, якія размешчаны на падведамаснай Савету тэрыторыі. Ён абавязкова ўключаецца ў павестку і разглядаецца Саветам на сесіі ў парадку, які вызначаны рэгламентам. На сесіі дэпутат або сам агучвае гэтае пытанне, або па яго просьбе гэта робіць старшыня Савета. Мы ацэньваем, наколькі праблема сапраўды патрабуе высокага ўзроўню разгляду. У выпадку адабрэння падтрымліваем. Заяўнік атрымлівае вычарпальную інфармацыю ў дзесяцідзённы або іншы ўстаноўлены Саветам тэрмін. Адказ даецца ў пісьмовай форме і таксама агучваецца на сесіі. Заяўнік выказваецца, ці задаволены ён вынікамі. Да грамадзян ён можа давесці гэты адказ у тым ліку і праз сродкі масавай інфармацыі. Як паказвае практыка, з дэпутацкім запытам звяртаюцца, калі пытанне вельмі значнае — напрыклад, калі справа датычыцца дзяржпраграмы «Чыстая вада» ці ачышчальных збудаванняў, калі пытанне патрабуе адчувальнай прапрацоўкі і звязана з вялікай колькасцю людзей — будаўніцтва бальніцы, дзіцячага садка і гэтак далей.

На практыцы дэпутаты часцей абмяжоўваюцца дэпутацкім зваротам. Тэмы там не настолькі вострыя, каб разглядаць іх на сесіі. Тэрмін разгляду — дзесяць дзён або, калі спатрэбіцца значная прапрацоўка, да месяца.

Што датычыцца прапановы дэпутата аб ліквідацыі парушэння законнасці, то тут, спадзяюся, усё зразумела. Калі дэпутат бачыць парушэнне, ён уносіць прапанову па яго ліквідацыі, а кампетэнтныя органы павінны прарэагаваць і прыняць усе неабходныя меры па ўстанаўленні законнасці і правапарадку.

Падрыхтавала Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Як беларускія вучоныя ствараюць умовы для бліскучых перамог

​Як беларускія вучоныя ствараюць умовы для бліскучых перамог

Спартыўныя дасягненні чалавека прыблізна на 75 % залежаць ад яго генетыкі. 

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.