Вы тут

Спорт-тайм


Перамог пакуль няма

У стартавым паядынку 12-га па ліку чэмпіянату КХЛ хакеісты мінскага «Дынама» прымалі ў панядзелак ніжнекамскі «Нафтахімік».

На першы матч новага сезона «Дынама» выйшла ў новай форме з новым лагатыпам. Перад пачаткам гульні прайшло яркае шоу, а ўсе гледачы «Мінск-Арэны» атрымалі ў падарунак майкі з новай эмблемай клуба. За стартавым матчам разам з гледачамі на трыбунах назіраў і Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.

Новая форма і атрыбутыка не дапамаглі «Дынама», першая гульня чэмпіянату завяршылася для іх паражэннем з лікам 2:4, у гаспадароў вызначыліся Тэму Пулкінен і Марк-Андрэ Граньяні. Наступныя матчы мінскія дынамаўцы правядуць на выездзе: сёння — з маскоўскімі аднаклубнікамі, 6 верасня з «Сочы» і 8-га — са «Спартаком».

Тры беларускі згуляюць у 1/4 US Open

Тры прымы беларускага тэніса выбылі з адзіночнага розыгрышу на US Open, але ўсе згуляюць там жа ў парных сустрэчах.

У першым крузе Арына Сабаленка абыграла Вікторыю Азаранку, але ў другім саступіла прадстаўніцы Казахстана Юліі Пуцінцавай. Дарэчы, пасля гэтага матча расіянін Дзмітрый Турсунаў абвясціў, што больш не з'яўляецца асабістым трэнерам нашай суайчынніцы. Аляксандра Сасновіч у трэцім раўндзе адкрытага чэмпіянату ЗША прайграла тэнісістцы з Туніса Унс Джабір. Але ўсе тры беларускі згуляюць у 1/4 фіналу: Азаранка і аўстралійка Эшлі Барці, Сабаленка і бельгійка Эліс Мертэнс, Сасновіч і славачка Вікторыя Кужмава ў парных сустрэчах пераадолелі сіта адной восьмай.

Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.