Вы тут

У Іўеўскім раёне прайшоў першы «зялёны» ўрок у рамках праекта «Экаманіторынг»


У вучэбна-педагагічным комплексе Трабскі яслі-сад — сярэдняя школа Іўеўскага раёна прайшоў першы «зялёны» ўрок у рамках праекта «Экаманіторынг», што фінансуецца ЕС, рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды. Павіншаваць хлопцаў і дзяўчат, якія толькі становяцца на шлях экалагічна дружалюбнага ладу жыцця, з пачаткам навучальнага года прыехаў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй ХУДЫК.


— Гады вучобы — гэта самыя адказныя гады ў жыцці. Адукаваны чалавек заўсёды з павагай ставіцца не толькі да іншых людзей, але і да навакольнага асяроддзя. 2019 год абвешчаны Годам малой радзімы, і Мінпрыроды праводзіць шмат акцый і мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі, у тым ліку пры дапамозе нашай моладзі. І я думаю, вы пагодзіцеся, што наша краіна становіцца больш прыгожай і чыстай. Таму сёння агітую вас уступіць у шэрагі экалагічна свядомых людзей. Спадзяюся, у хуткім часе з гэтай школы выйдуць будучыя метэаролагі, геолагі і эколагі.

Кацярына ЦІТОВА

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Да «зялёных» ведаў!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.