Вы тут

Развiццё экалагiчнай адукацыi — бесперапынны працэс


Любоў да прыроды i экалагiчную адказнасць трэба выхоўваць з дзяцiнства. Потым зрабiць гэта будзе цяжэй. Менавiта таму ўдасканаленне адукацыi ў галiне навакольнага асяроддзя — найважнейшы прыярытэт нацыянальнага развiцця.


Асновы «зялёнага» выхавання дзяцей у нашай краiне пачалi фармiравацца даволi даўно. Напрыклад, у Рэспублiканскай праграме па адукацыi ў галiне навакольнага асяроддзя на 1991—1995 гады, адобранай пастановай Савета Мiнiстраў БССР ад 14 сакавiка 1991 года № 85, упершыню на дзяржаўным узроўнi экалагiчная адукацыя разглядалася як адзiны бесперапынны працэс ва ўсiх формах навучання, пачынаючы з дашкольнага выхавання i заканчваючы перападрыхтоўкай i павышэннем квалiфiкацыi. Сур'ёзнае развiццё экалагiчная асвета атрымала ў вынiку рэалiзацыi Канцэпцыi адукацыi ў галiне навакольнага асяроддзя i Рэспублiканскай праграмы ўдасканалення адукацыi ў галiне навакольнага асяроддзя (1999 г.). Экалагiчная накiраванасць адукацыi дэкларавана ў якасцi аднаго з прынцыпаў дзяржаўнай палiтыкi нашай краiны, што знайшло сваё адлюстраванне ў Кодэксе аб адукацыi. Пытаннi «зялёнага» выхавання i iнфармавання насельнiцтва ўвайшлi асобным раздзелам у Нацыянальную стратэгiю сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на перыяд да 2020 года.

— Атрымлiваецца, дзецям, з якiмi мы пачалi працаваць па экалагiчным кiрунку, ужо каля 30 гадоў! I гэтыя маладыя людзi перадаюць атрыманыя веды сваiм дзецям. Прыемна назiраць за мамамi i татамi, якiя старанна i цярплiва вучаць сваiх дзяцей правiльна сартаваць адходы каля кантэйнерных пляцовак, — падкрэслiла намеснiк начальнiка ўпраўлення аналiтычнай работы, навукi i iнфармацыi Мiнпрыроды Алена МЕЛЯШКОВА.

Можна сказаць, на новыя рэйкi беларускае выхаванне дзяцей i моладзi стала дзякуючы адукацыйнаму праекту «Зялёныя школы», якi пачаў рэалiзоўвацца ў нашай краiне яшчэ з 2010 года. Магутны iмпульс для развiцця ён атрымаў у 2018 годзе ў рамках праекта мiжнароднай тэхнiчнай дапамогi «Уцягванне грамадскасцi ў экалагiчны манiторынг i паляпшэнне кiравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўнi», што фiнансуецца ЕС, рэалiзуецца ПРААН у партнёрстве з Мiнпрыроды. Сёння адукацыйны праект «Зялёныя школы» ахоплiвае ўсе вобласцi нашай краiны i горад Мiнск. У чэрвенi 2019 года Мiнiстэрствам адукацыi i Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя зацверджана перапрацаванае i дапоўненае Палажэнне аб яго рэалiзацыi.

— Унiкальнасць адукацыйнага праекта «Зялёныя школы» — гэта комплекснае вывучэнне экалагiчных пытанняў па шасцi кiрунках: бiяразнастайнасць, энергазберажэнне, водазберажэнне, абыходжанне з адходамi, якасць атмасфернага паветра i iнфармацыйна-экалагiчная работа. Як вядома, у праграме агульнай сярэдняй адукацыi пакуль няма адмысловага прадмета на тэму экалогii. Перад намi пастаўлена задача дастукацца да кожнай установы адукацыi i расказаць, што ёсць такi праект. У нас створаны асноўны рэсурсны цэнтр па «зялёных» школах — Рэспублiканскi цэнтр экалогii i краязнаўства, падобныя рэсурсныя цэнтры адкрыты i ў кожнай вобласцi, куды ўсе ахвотныя могуць звяртацца па iнфармацыю i дапамогу, — адзначыла кiраўнiк праекта Вольга ЧАБРОЎСКАЯ. — Адно з самых вялiкiх нашых дасягненняў заключаецца ў тым, што мы змаглi адаптаваць праграму для дашкольных устаноў i распрацавалi для iх першы дапаможнiк па рэалiзацыi праекта, аналагаў якому няма ў Беларусi. Такiм чынам мы спрабуем забяспечыць бесперапыннае экалагiчнае выхаванне ў нашай краiне.

У 2019 годзе статус «Зялёная школа» атрымалi 57 устаноў адукацыi, яшчэ каля 300 рэалiзуюць гэты адукацыйны праект.

Кацярына ЦIТОВА

Прэв’ю: riakursk.ru

Загаловак у газеце: Крок за крокам

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.