Вы тут

У чым розніца паміж працоўнай пенсіяй і пенсіяй па ўзросце?


У чым розніца паміж працоўнай пенсіяй і пенсіяй па ўзросце? Я прачытала, што ў жніўні яны павысіліся, але не разумею, хто з беларусаў можа атрымліваць першую і хто — другую. (Н. І. Старасценка, г. Мінск)


На пытанне адказвае начальнік упраўлення рэгулявання пенсійных адносін галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі Алена Гомарава:

— У нас у краіне ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжаны два віды пенсій: працоўныя і сацыяльныя. Калі тлумачыць спрошчана, працоўныя — гэта пенсіі за стаж працы з выплатай узносаў. Сацыяльныя пенсіі прызначаюцца пры недастатковасці або адсутнасці такога стажу.

У сваю чаргу, працоўныя пенсіі маюць некалькі падвідаў. Так, у іх лік уваходзяць пенсія па ўзросце, пенсія па інваліднасці, з нагоды страты карміцеля, за выслугу гадоў і за асаблівыя заслугі перад рэспублікай. Значыць, пенсія па ўзросце адносіцца да працоўных пенсій.

Калі кажуць, што павышаюцца працоўныя пенсіі і пенсіі па ўзросце, то маецца на ўвазе, што павысяцца ўсе падвіды пенсій, якія ўваходзяць у паняцце «працоўныя пенсіі». Паняцце «працоўныя пенсіі па ўзросце» пры гэтым можа дадаткова выдзяляцца спецыялістамі, бо гэты від пенсій мае самую вялікую колькасць атрымальнікаў — 82 працэнты ад агульнай колькасці ўсіх пенсіянераў.


Крытэрыі патрэбы ў сацпаслугах плануюць змяніць

Цяпер у нашай краіне распрацоўваецца новая мадэль вызначэння патрэбы грамадзян у сацыяльных паслугах.

Пра гэта сказала на адной з прэс-канферэнцый намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыі сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Фёдарава.

«Цяпер ужываецца медыцынская мадэль вызначэння патрэбы. Але нам неабходна больш тонка вызначаць магчымасці чалавека: якія пытанні ён можа вырашаць самастойна, якія — з дапамогай сваіх родных. І індывідуальна вызначаць яго патрэбу ў сацпаслугах. Таму мы цяпер займаемся распрацоўкай сацыяльных паказанняў да аказання сацпаслуг. Ужо распрацаваны праект канцэпцыі выяўлення патрэбы грамадзян у сацыяльных паслугах», — заявіла Таццяна Фёдарава.

Святлана Бусько

Загаловак у газеце: Пенсіі бываюць розныя

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.