З 1 лістапада змяняюцца памеры бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ). А разам з ім вырастуць розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца ад памеру БПМ. Такім чынам, павялічацца дапамогі на дзяцей, павышэнні да пенсій, даплаты і надбаўкі пенсіянерам з 75 гадоў і старэйшым, сацыяльныя пенсіі, дапамогі па догляду інваліда 1 групы ці асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.
На перыяд з 1 лістапада 2023 года да 31 студзеня 2024 года зацверджаны яго новыя памеры ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах.
Такім чынам, бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры 367 рублёў 79 капеек, што на 0,9% вышэй у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2023 года.
Памер бюджэту пражытачнага мінімуму (у цэнах верасня 2023 года) для працаздольнага насельніцтва цяпер складае 405 рублёў 27 капеек, пенсіянераў — 273 рублі 26 капеек, дзяцей да трох гадоў — 237 рублёў 34 капейкі, дзяцей ад трох да шасці гадоў — 325 рублёў 11 капеек, дзяцей з шасці да 18 гадоў — 393 рублі 34 капейкі.
У сувязі са змяненнем БПМ з 1 лістапада 2023 года аўтаматычна перагледжаны ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца ад памеру БПМ. Гэта памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей; павышэнні да пенсій, якія прадугледжаны для асобных катэгорый пенсіянераў; даплаты і надбаўкі пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; дапамогі па доглядзе інваліда І групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту; сацыяльныя пенсіі.
З 1 лістапада павялічацца «ўзроставыя» даплаты да пенсій, атрымальнікамі якіх у краіне з’яўляюцца больш за 512 тысяч чалавек ва ўзросце 75 гадоў і старэйшых.
Памер гэтых выплат для пажылых людзей ва ўзросце 75–79 гадоў складзе 68,96 рубля, 80 гадоў і старэйшых (з улікам надбаўкі на догляд) — 137,93 рубля, а пры наяўнасці інваліднасці І групы — 183,9 рубля.
Расходы на іх фінансаванне ў лістападзе складуць каля 55,5 мільёна рублёў, у тым ліку каля 0,6 мільёна рублёў — на павышэнне ў сувязі з ростам БПМ. У цэлым выдаткі на «ўзроставыя даплаты» ў 2023 годзе складуць каля 641 мільёнаў рублёў.
Дапамога па доглядзе інваліда І групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту пры ажыццяўленні догляду за адной асобай складае цяпер 367,79 рубля, за двума і больш асобамі — 441,35 рубля.
Іх памеры складуць для інвалідаў 1 групы, у тым ліку інвалідаў з дзяцінства — 404,57 рубля, інвалідаў з дзяцінства 2 групы — 349,40 рубля, інвалідаў 2 групы — 312,62 рубля, інвалідаў 3 групы — 275,84 рубля.
Для дзецей-інвалідаў да 18 гадоў пры першай ступені страты здароўя — 294,23 рубля, другой — 312,62 рубля, трэцяй — 349,40 рубля, чацвёртай — 404,57 рубля. Сацыяльныя пенсіі для мужчын, якія дасягнулі 65-гадовага ўзросту і жанчын, якія дасягнулі 60 гадоў, складуць 183,90 рубля.
Расходы на іх фінансаванне ў лістападзе запланаваны ў памеры 22,4 мільёна рублёў, у тым ліку 0,34 мільёна рублёў — на павышэнне ў сувязі з ростам БПМ. У цэлым расходы на выплату сацыяльных пенсій інвалідам у 2023 годзе складуць паводле ацэнкі 258,3 мільёна рублёў.
З 1 лістапада 2023 года да 31 студзеня 2024 года дзяржаўныя дапамогі сем’ям, што выхоўваюць дзяцей, якія вылічаюцца з БПМ, устанаўліваюцца ў наступных памерах. Аднаразовая пры нараджэнні першага дзіцяці — 10 БПМ, або 3677,9 рубля. Пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 14 БПМ, або 5149,06 рубля. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, — 100% БПМ, або 367,79 рубля.
Штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў — 50% БПМ, або 183,90 рубля. Штомесячная дапамога на дзяцей, старэйшых за тры гады, з асобных катэгорый сем’яў, прадугледжаных заканадаўствам (акрамя дзіцяці-інваліда), таксама складае 50% БПМ, або 183,90 рубля.
На дзіця-інваліда, старэйшага за 3 гады, дапамога складае 70% БПМ, цяпер гэта 257,45 рубля. Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 з І і ІІ ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 18 гадоў і з ІІІ і ІV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці ўзросту 3 гадоў складае 100% БПМ, або 367,79 рубля, з ІІІ і ІV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці ўзросту 3 гадоў — 120% БПМ, або 441,35 рубля. Штомесячная дапамога на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, складае 70% БПМ, або 257,45 рубля.
Дапамогамі, якія вылічваюцца з БПМ, у Беларусі ахоплена каля 176 тысяч дзяцей. На іх выплату ў 2023 годзе запланавана 1,5 мільярда рублёў.
Алена КРАВЕЦ
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».