У мясцовы райаддзел міліцыі з заявай звярнулася дырэктар адной са школ раёна. Жанчына паведаміла праваахоўнікам, што недзе на працягу тыдня неўстаноўлены злачынец з яе незачыненага кабінета здзейсніў крадзеж грошай у суме 536 рублёў.
Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку было ўстаноўлена, што на чужую маёмасць паквапілася адна з работніц ўстановы адукацыі, паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Віцебскага аблвыканкама. Жанчына 1974 года нараджэння, працуючы прыбіральшчыцай, прыкмеціла месца, дзе захоўваліся грошы, і пасля, скарыстаўшыся выпаўшым неўзабаве выпадкам, здзейсніла крадзеж. Выкрадзеныя сродкі зламысніца паспела патраціць. У дачыненні да падазронай заведзена крымінальная справа.
Сяргей РАСОЛЬКА
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?