Вы тут

У Расіі падчас прабежкі памерла 25-гадовая лёгкаатлетка


У панядзелак, 19 жніўня, 25-гадовая лёгкаатлетка Маргарыта Плавунова памерла падчас прабежкі ў адным з сёл Тамбоўскай вобласці Расіі, піша ТАСС.


Фота tamilife.ru

Цела дзяўчыны знайшлі мясцовыя жыхары ў абедзенны час. Медыкі не выявілі крымінальны складнік смерці.

«Па папярэдніх дадзеных, падчас прабежкі стала дрэнна з сэрцам», - распавялі ў Тамбоўскай рэгіянальнай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Пахаванне прызначана на сераду.

Маргарыта Плавунова - кандыдат у майстры спорту, яна неаднаразова ўздымалася на п'едэстал гонару ў рамках спаборніцтваў Цэнтральнай федэральнай акругі, а таксама лічылася вядучым лёгкаатлетам ў Тамбоўскай вобласці Расіі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.