Вы тут

У БДУ створаць жаночую зборную вышэйшай лігі па баскетболе


Адпаведнае пагадненне падпісалі рэктар БДУ Андрэй КАРОЛЬ і старшыня баскетбольнага клуба “Цмокi-Мiнск” Юрый ШАКОЛА. Гэта першы вопыт супрацоўніцтва ў  сістэме айчыннай вышэйшай адукацыі са спартыўнай установай па развіцці прафесійнага студэнцкага спорту.


Склад  “БДУ-Цмокі” будзе сфарміраваны са студэнтак унівеерсітэта, а таксама беларускіх спартсменаў. Зборная зможа выступаць у чэмпіянаце і кубку Рэспублікі Беларусь сярод прафесійных жаночых каманд. А самыя эфектыўныя ігракі атрымаюць магчымасць увайсці ў нацыянальную зборную для ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах.

Да падрыхтоўкі каманды будзе прыцягвацца трэнерскі склад кафедры фізвыхавання і спорту БДУ. Таксама плануецца прадастаўленне спартыўных пляцовак універсітэта для правядзення вучэбна-трэніровачных збораў. Першы вучэбна-трэніровачны дзень зборнай адбудзецца 19 жніўня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.