Адпаведнае пагадненне падпісалі рэктар БДУ Андрэй КАРОЛЬ і старшыня баскетбольнага клуба “Цмокi-Мiнск” Юрый ШАКОЛА. Гэта першы вопыт супрацоўніцтва ў сістэме айчыннай вышэйшай адукацыі са спартыўнай установай па развіцці прафесійнага студэнцкага спорту.
Склад “БДУ-Цмокі” будзе сфарміраваны са студэнтак унівеерсітэта, а таксама беларускіх спартсменаў. Зборная зможа выступаць у чэмпіянаце і кубку Рэспублікі Беларусь сярод прафесійных жаночых каманд. А самыя эфектыўныя ігракі атрымаюць магчымасць увайсці ў нацыянальную зборную для ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах.
Да падрыхтоўкі каманды будзе прыцягвацца трэнерскі склад кафедры фізвыхавання і спорту БДУ. Таксама плануецца прадастаўленне спартыўных пляцовак універсітэта для правядзення вучэбна-трэніровачных збораў. Першы вучэбна-трэніровачны дзень зборнай адбудзецца 19 жніўня.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/sport
[2] https://zviazda.by/be/tags/basketbol
[3] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhanochaya-zbornaya-pa-basketbole