Вы тут

Цяплець пачне з серады


Аўторак у краіне выдасца дажджлівы і прахалодны. Затое пасля надвор'е істотна палепшыцца, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: dogscountryclub.co.uk

Сёння ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Месцамі ападкі будуць моцныя. У некаторых раёнах не абыдзецца без навальніц. Але і паветра прагрэецца не вышэй 18—24 градусаў цяпла.

А вось з серады ў нашу краіну пачне вяртацца лета. Ноччу тэрмометры пакажуць ад 10 да 15 цяпла, затое ўдзень ртутны слупок дастане да адзнакі ў 21—27 градусаў. Невялікія кароткачасовыя дажджы чакаюцца толькі ў асобных раёнах. Праўда, на паўднёвым усходзе дзе-нідзе прагрымяць навальніцы.

З чацвярга пацяплее яшчэ на 1-2 градусы. Кароткачасовыя навальнічныя дажджы не распаўсюдзяцца далей за паўднёвы ўсход. Такое ж надвор'е чакаецца і ў пятніцу.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.