Вы тут

Падлетак з Ваўкавыска збіў мужчыну да страты прытомнасці і забраў ровар


У Ваўкавыскім раёне падлетак збіў мужчыну да страты прытомнасці, паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Фота shkolazhizni.ru

Інцыдэнт адбыўся ў адной з вёсак. 58-гадовы мужчына на ровары ехаў на могілкі, каб наведаць магілу бацькі. На адным з уздымаў ён прысеў адпачыць.

"Міма праходзіла кампанія маладых людзей. Абмен рэплікамі прывёў да канфлікту. Найбольш актыўны з кампаніі некалькі разоў ударыў мужчыну кулаком па галаве, ад чаго той страціў прытомнасць", - распавялі ў міліцыі.

Агрэсар забраў у пацярпелага ровар. Ачомаўшыся, мужчына звярнуўся па дапамогу. Падазроны быў затрыманы па гарачых слядах. Ім аказаўся вучань 10-га класа адной са школ Ваўкавыска, які характарызуецца з адмоўнага боку.

Ровар канфіскаваны.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.