Маладажонам у Гродне падарылі фальшывыя $100, паведамляе сайт Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
У аддзяленне банка ў Брэсце звярнуўся мясцовы жыхар 1980 года нараджэння, які прад'явіў да абмену купюру вартасцю $100. Банкнота выклікала сумневы ў сапраўднасці ў супрацоўніцы банка, яна выклікала міліцыю. Як патлумачыў брастаўчанін, купюру ён атрымаў ад сваякоў на вяселлі ў якасці падарунка. Хто канкрэтна падарыў, ён не памятае. Мужчына нават не меркаваў, што банкнота можа быць падробленай.
З мэтай ўстанаўлення сапраўднасці купюры была прызначаная экспертыза. Паводле высноваў эксперта Брэсцкага міжраённага аддзела ДКСЭ, грашовы білет наміналам $100 выраблены спосабам афсетнага друку, ахоўная нітка і вадзяны знак імітаваныя.
Па дадзеным факце Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта завёў крымінальную справу па ч.1 арт.221 (выраб, захоўванне або збыт падробных грошай ці каштоўных папер) КК.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.