Вы тут

Трамвай «Мяцеліца» патрапіць у Балівію праз Літву і Чылі


У апошнія дні чэрвеня стартавы трамвай «Мяцеліца» для балівійскай Качабамбы паспяхова прайшоў вытворчую прыёмку супрацоўнікамі кампаніі «Штадлер Мінск» і прадстаўнікамі кліента.


Вырабленыя на адным прадпрыемстве і прызначаныя для аднаго кліента, два першыя трамваі для Балівіі паедуць рознымі дарогамі. Для таго каб забяспечыць якасную эксплуатацыю рухомага складу, трамвай «Мяцеліца» для Metropolіtan Traіn project горада Качабамбы ўжо прайшоў запуск і шэраг праверачных выпрабаванняў на прадпрыемстве «Штадлер Мінск». Тут праверылі зазямленне, магчымасць уздыму, узважванне, дажджаванне, правялі функцыянальныя статычныя выпрабаванні і многае іншае. Пасля паспяховай вытворчай прыёмкі трамвай быў адпраўлены аўтамабільным транспартам у Клайпеду, затым ён пройдзе марскім шляхам у горад Арыка (Чылі), а адтуль будзе дастаўлены ў Качабамбу для канчатковага запуску.

А 9 ліпеня другі трамвай «Мяцеліца» быў адпраўлены аўтамабільным транспартам для правядзення шэрагу дынамічных і статычных выпрабаванняў у горад Ольштын у Польшчы. Гэты трамвай для Балівіі будзе праходзіць праверку тармазной сістэмы, узроўню шуму, ацэнку хуткасці і плаўнасці ходу і іншае. Шырыня каляіны трамвая «Мяцеліца» для Балівіі складае 1435 мм, што не дазваляе праводзіць выпрабаванні на нашых гарадскіх маршрутах з больш шырокай каляінай.

Нарэшце трамвай адправяць назад на прадпрыемства «Штадлер Мінск» для правядзення вытворчай прыёмкі з кліентам, і затым — у Балівію. Новы трамвай злучыць буйныя адміністрацыйныя цэнтры ў дэпартаменце Качабамба, уключыўшыся ў транспартную галіну для больш чым мільёна чалавек. На сёння на розных стадыях вытворчасці на прадпрыемстве ў Фаніпалі знаходзіцца дзевяць трамваяў для гэтага горада-мільянера.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: «Мяцеліца» для Балівіі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.