Вы тут

Хуткасны трамвай звяжа Сухарава з цэнтрам сталіцы


Аб гэтым у размове з журналістамі расказаў старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак.


Перавага хуткаснага трамвая перад метро ў кошце будаўніцтва. Ён будзе складацца з некалькіх вагонаў і ўяўляць аналаг цягніка метро.

— Прэзідэнту было дакладзена, што ідзе распрацоўка бізнес-плана, не проста кароткага тэхніка-эканамічнага разліку. Ён павінен паказаць і кошт пытання, і акупляльнасць хуткаснага трамвая. Прэзідэнту даложана, што выбрана траса: з Сухарава ў раён Кальварыйскай, — паведаміў сталічны мэр. — Зарэзірвавана тэрыторыя пад пракладку трамвая па вуліцах Панамарэнкі, Харкаўская.

Адно з важных паручэнняў Прэзідэнта — развіццё гарадоў-спадарожнікаў і наладжванне выдатных транспартных зносін з імі. Абмяркоўваліся таксама на сустрэчы транспартна-перасадачныя вузлы і іх удасканаленне.

— Я выказаў Прэзідэнту ідэю, якая пачала гучаць у Мінску, — "сухія ногі". Гэта значыць, людзі будуць перамяшчацца з аднаго транспарту ў другі, не выходзячы на адкрытую прастору, ці ў крайнем выпадку не ідучы пад адкрытым небам, — расказаў Анатоль Сівак.

Атрымана згода кіраўніка дзяржавы і на развіццё тэрыторыі побач з Нацыянальным аэрапортам.

— Землі, якія па генплане павінны быць у горадзе, але застаюцца ў вобласці. Што да пэўных участкаў, якія датычацца аэрапорта, то Прэзідэнт адобрыў іх перадачу гораду, каб іх развіваць. Аэрапорт — твар рэспублікі, і ён павінен атрымліваць апераджальнае развіццё, — падкрэсліў мэр Мінска.

Прэзідэнт падтрымаў унесены ўрадам праект указа па будаўніцтве дома з пэўнай фінансавай падтрымкай для маючых патрэбу ў Смалявічах.

— Гэта пакуль эксперымент. Планы будаўніцтва ў гарадах-спадарожніках  з улікам гэтага эксперыменту будуць карэктавацца. Яны будуць нарастаць, калі паспяхова атрымаецца гэты эксперымент. Рэальных людзей, якія пажадаюць туды ісці будавацца, мы ўбачым, калі прапануем чаргавікам напісаць заяву, — адзначыў Анатоль Сівак.

Расказаў мэр і пра забудову тэрыторыі былога аэрапорту ў сталіцы. Зараз там узводзіцца квартал “Мінск-Мір”. Мэр акцэнтаваў увагу, што па ўзроўню інфраструктуры гэта частка горада значна адстае і трэба выйсці на апераджальныя тэмпы яе развіцця. 

Класічны падыход да будаўніцтва: спачатку інфраструктура, потым аб'екты. Гэты класічны падыход трохі парушаецца. Аб'екты растуць хутчэй. Мы не можам стрымліваць інвестара, мы павінны апераджаць яго. І гэтае адставанне мы ў гэтым годзе ліквідуем, — запэўніў мэр.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».