Вы тут

Дзве ўзнагароды прынеслі беларускія паштовыя маркі


 

Добрая навіна прыйшла з Паднябеснай. У горадзе Ухань праходзіла Сусветная выстаўка марак. Экспазіцыя «Белпошты» была ўганаравана на ёй дзвюма ўзнагародамі.


Залаты медаль быў прысуджаны за экспазіцыю Prіde of Belarus (паштовыя маркі 2016—2018 гадоў). Яна ўдзельнічала ў групе В, якая аб'ядноўвае краіны, дзе выпускаецца ад 30 да 69 паштовых марак у год.

«Серабро» выйграла кніга «Паштовыя маркі Рэспублікі Беларусь. 2015» па выніках конкурснага класа «Філатэлістычная літаратура».

На выстаўцы быў прадстаўлены шырокі асартымент паштовых марак Беларусі. Рэалізавана больш за 10 тысяч адзінак прадукцыі. Самая вялікая запатрабаванасць — у марак з нацыянальнымі сімваламі краіны, геральдыкай, адзеннем, архітэктурай, флорай і фаўнай.

Усяго на выстаўцы паказалі больш за чатыры тысячы экспанатаў з 84 краін і рэгіёнаў свету. Арганізатарам яе стаў Сусветны паштовы саюз.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Фота РУП «Белпошта»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.