Вы тут

Пачынаецца прыём дакументаў у ВНУ


Прыёмныя камісіі ВНУ будуць прымаць дакументы з 12 да 17 ліпеня. У гэтыя тэрміны вызначыцца з выбарам спецыяльнасці павінны ўсе абітурыенты, якія прэтэндуюць на бюджэтныя месцы, а таксама абітурыенты, якія паступаюць на платную форму навучання на спецыяльнасці, дзе прадугледжаны ўступныя іспыты.


Ад абітурыентаў, якія паступаюць на платнай аснове, але не здаюць уступныя экзамены ў ВНУ, дакументы будуць прымацца:

  • з 12 да 31 ліпеня — у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС;
  • з 12 ліпеня да 2 жніўня — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў;
  • з 12 ліпеня да 4 жніўня — ва ўсіх іншых установах вышэйшай адукацыі.

Паколькі на падачу дакументаў на «бюджэт» даецца ўсяго шэсць дзён, абітурыентам трэба загадзя выбудаваць дакладную стратэгію дзеянняў. Адразу варта вызначыцца з профілем (магчыма, гэта будуць дзве-тры спецыяльнасці) і ўстановай адукацыі, куды хочацца паступіць. Падаваць дакументы лепш у першыя дні, бо калі ахвотных цягнуць да апошняга акажацца шмат, то конкурсная сітуацыя можа рэзка змяніцца ўжо пасля закрыцця прыёмнай камісіі, і абітурыент мае ўсе шанцы застацца за бортам. А вось сітуацыю з падачай дакументаў і сваё месца ў абітурыенцкім рэйтынгу трэба маніторыць пастаянна: інфармацыя аб ходзе падачы дакументаў абнаўляецца кожныя тры гадзіны, а ў некаторых універсітэтах — у рэжыме рэальнага часу.

Калі становіцца відавочна, што шанцаў няма, трэба дзейнічаць. Ні ў якім выпадку не мітусіцца, а захоўваць моцныя нервы і ясную пазіцыю. Не варта шукаць шчасця ў іншых профілях, трэба спрабаваць паступіць па выбраным, на даўно ўпадабаную спецыяльнасць, магчыма, у іншым універсітэце, дзе меншы конкурс.

У апошні дзень прыёму дакументаў інфармаванне абітурыентаў спыніцца а 15 гадзіне!

Сёлета на бюджэтныя месцы змогуць прэтэндаваць 26,6 тысячы абітурыентаў — на 0,7 % больш, чым летась (дабаўлена каля 200 месцаў). Колькасць бюджэтнікаў дзённай формы навучання павялічыцца на медыцынскіх, ІТ-спецыяльнасцях, а таксама на спецыяльнасцях, звязаных з фізічнай культурай і спортам. Платнікаў-першакурснікаў таксама стане больш — на 1,2 % у параўнанні з мінулым годам, усяго ВНУ прымуць 28,2 тысячы студэнтаў платнай формы навучання. Прырост адбыўся пераважна за кошт ІТ-спецыяльнасцяў (было дабаўлена больш за 650 месцаў). У завочнай форме атрымання адукацыі плануецца скарачэнне прыёму на 3,4 %.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Фітнес-трэнер для матуль у дэкрэце Святлана Немірка распавядае пра сакрэты прафесіі

Фітнес-трэнер для матуль у дэкрэце Святлана Немірка распавядае пра сакрэты прафесіі

Актыўная мама — гэта не толькі трэнд, але і жыццёвая неабходнасць у сучасным свеце.

Грамадства

«Тата вернецца, калі ападуць усе лісцікі». Чаму сямейная падтрымка неацэнная для салдата

«Тата вернецца, калі ападуць усе лісцікі». Чаму сямейная падтрымка неацэнная для салдата

Трывалая сувязь з блізкімі і роднымі вельмі важная для чалавека, які служыць у войску. 

Грамадства

Як у Магілёве, Баранавічах і Чавусах рэалізуецца праект камунальнага кіравання ў гарадах

Як у Магілёве, Баранавічах і Чавусах рэалізуецца праект камунальнага кіравання ў гарадах

Мэта праекта — на прыкладзе трох беларускіх гарадоў паказаць, як можна палепшыць сістэму кіравання гарадской гаспадаркай.

Грамадства

Азбука прафесій: балерына Таццяна Уласень пра кар'еру і сям'ю

Азбука прафесій: балерына Таццяна Уласень пра кар'еру і сям'ю

Разам з 9-гадовай дачкой раскрывае сакрэты.