Вы тут

Абвешчана праграма BelarusOpen


Тэатралы ўжо чакаюць верасня, калі ў межах Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» чарговы раз пройдзе шоукейс BelarusOpen. Сёлета арганізатары атрымалі 32 заяўкі, з якіх куратар праграмы Людміла Грамыка абрала самыя яркія беларускія спектаклі апошніх гадоў з адмысловым падыходам: «Тут вырастае новы беларускі тэатр, і сёлета вызначальнымі для нас сталі эксклюзіўнасць рэжысёрскай ідэі, таленавітае выкананне, разважанні аб свеце і чалавеку ў ім. А галоўнае — выказванне пра Беларусь».


Да ўдзелу ў BelarusOpen абіраліся праекты, прэм’ера якіх адбылася ў 2017—2019 гадах. Такім чынам, у праграму трапілі наступныя пастаноўкі: «Паветра».

Праект Вольгі Лабоўкінай (Мінск) і яе пастаноўка.

«Паляванне НА СЯБЕ». Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (Мінск), рэжысёр Стас Жыркоў.

«ПЕСНЯ ПЕСНЯЎ». Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў ARTCorporation (Мінск), рэжысёр Юра Дзівакоў.

«Кандзід, альбо Аптымізм». Магілёўскі абласны тэатр лялек (Магілёў), рэжысёр-пастаноўшчык Ігар Казакоў.

«ДОМ № 5». Беларускі Свабодны тэатр (Мінск), рэжысёры Мікалай Халезін, Наталля Каляда.

 «Павятовы лекар». Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр (Гомель), рэжысёр Юра Дзівакоў.

«Вартавыя Тадж-Махала». Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў ARTCorporation (Мінск), рэжысёр Аляксандр Янушкевіч.

«ГЭТАМЫ». Незалежны тэатральны праект (Беларусь / Украіна), рэжысёр Стас Жыркоў.

Таксама ў рамках шоукейса BelarusOpen пройдзе прэзентацыя праектаў «Тэатра сацыяльных даследаванняў», такіх як спектакль «Родныя людзі» (мінскай Лабараторыі сацыяльнага тэатра ECLAB, рэжысёр Валянціна Мароз), сцэнічнае чытанне п’есы «Левыя дысідэнты» HUNCHtheatre (Мінск / Лондан) рэжысёра Уладзіміра Шчэрбаня. Таксама адбудзецца прэзентацыя праекта BrestStoriesGuide — тэатр «Крылыхалопа» (Брэст).

У межах «ТЭАРТА» беларускі шоукейс праводзіцца з 2014 года. Штогод пазнаёміцца з яго праграмай запрашаюць больш чым 30 замежных экспертаў: крытыкаў, прадзюсараў, рэжысёраў і іншых тэатральных дзеячаў з Еўропы, Расіі, Амерыкі. Важнай асаблівасцю праграмы з’яўляецца падтрымка дыялогу паміж прафесіяналамі з розных краін і ўцягванне беларускага тэатра ў сусветны тэатральны працэс. Арганізатары Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ»: Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТКарпарэйшн», ААТ «Белгазпрамбанк», ААТ «Газпром трансгаз Беларусь»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.