Вы тут

Транспартны патэнцыял Саюзнай дзяржавы абмеркавалі ў Савеце Рэспублікі


На гэтым тыдні пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандра Папкова адбылася нарада па пытаннях арганізацыі і правядзення навукова-практычнай канферэнцыі на тэму «Аб развіцці транспартнага патэнцыялу і мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры Саюзнай дзяржавы».


Як паведамляе сайт верхняй палаты беларускага парламента, мерапрыемства запланавана ў рамках падрыхтоўкі да пасяджэння Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве, якое пройдзе ў ліпені 2019 года ў Санкт-Пецярбургу падчас VІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Удзельнікі нарады разгледзелі перспектыўныя кірункі развіцця і эфектыўнага функцыянавання транспартнага комплексу Беларусі і Расіі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў, міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, члены Бюро Прэзідыума і кіраўнікі шэрагу навуковых устаноў і інстытутаў НАН Беларусі, работнікі міністэрстваў і іншыя.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.