Вы тут

Беларусь выдзеліць Br2,1 млрд на аднаўленне дарог у 2024 годзе


Беларусь выдзеліць Br2,1 млрд на аднаўленне дарог у 2024 годзе. Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Сівак у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1», паведамляе БелТА.


Фота БелТА

У 2024 годзе краіна выдзеліць на аднаўленне дарог Br2,1 млрд. «Рэкордныя лічбы сёлета на мясцовыя дарогі, таму што было даручэнне Прэзідэнта больш глядзець у гэты бок», — сказаў Анатоль Сівак. Ён таксама паведаміў, што сфарміравана праграма, па якой у 2024 годзе па плане мадэрнізуюць і адновяць дарогі ў 140 аграгарадках.

Да 9 мая гэтага года ўсе дарогі ў краіне павінны быць адноўлены. Такую задачу на гэтым тыдні паставіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. «План ужо ёсць на паперы. Больш за тое, такі план заўсёды ёсць у дарожных арганізацый на пераходзе ад зімовага да летняга сезона, але, улічваючы даручэнне Прэзідэнта, ён сфарміраваны такім чынам, каб быў кантроль на ўзроўні ўрада. Арганізацыйна вызначана, калі будуць праводзіцца селектарныя нарады і як будуць даваць справаздачу. Трэба трымаць гэтае пытанне пад кантролем», — падкрэсліў віцэ-прэм’ер.

Паводле яго слоў, на нумар 115 у мінулым годзе было 40 тыс. зваротаў па якасці дарог. Сёлета — ужо 4 тыс. з лішнім. І на іх рэагуюць. «Але я ацэньваю сітуацыю не па колькасці зваротаў, а па інфармацыі спецыяльнай службы, якая сочыць за станам дарог. Так, з пачатку года было ліквідавана на рэспубліканскіх дарогах 90 тыс.кв. м і на мясцовых дзесьці 70 тыс. кв. м ям. Сёння ў краіне на асфальтавых дарогах 21 тыс. кв. м невялікіх ям. Больш за ўсё — у Магілёўскай вобласці, менш за ўсё — у Гродзенскай. З гэтага ацэньваю, што сітуацыя лепш ў Гродзенскай вобласці, горш — у Магілёўскай», — адзначыў Анатоль Сівак.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.