Вы тут

Юрый Малееў узначаліў жаночую зборную Беларусі па футболе


Юрый Малееў прызначаны галоўным трэнерам жаночай зборнай Беларусі па футболе. Спецыяліст змяніў на пасадзе Эдуарда Дземенкаўца, піша by.tribuna.com.


З 2004 года спецыяліст працаваў трэнерам, узначальваючы мужчынскія прафесійныя каманды, а таксама зборную U-17.

З 2016 па 2019 гады спецыяліст стаяў ля руля жаночага падраздзялення ФК «Мінск», з якім тройчы заваёўваў золата ўнутранага першынства, тройчы браў Кубак Беларусі, а таксама два разы ўздымаў над галавой Суперкубак краіны. У 2018 годзе з Малеевым на чале сталічная каманда перамагла ў розыгрышы Балтыйскай лігі. Акрамя таго, Юрый Іванавіч разам з падапечнымі двойчы дабіраўся да 1/16-й жаночай Лігі чэмпіёнаў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.