Вы тут

Транзіт нафты РФ у напрамку Польшчы прыпыняўся з-за перавышэння хлорарганікі


Прапампоўка нафты ў напрамку Польшчы па магістральным нафтаправодзе "Мазыр - Адамава" прыпынялася з-за перавышэння нормаў па змесце хлорарганікі, паведаміў афіцыйны прадстаўнік "Транснафты" Ігар Дзёмін, перадае ТАСС. 


Паводле яго слоў, прапампоўка нафты была прыпыненая ў 20:17 19 чэрвеня на падставе выніку кропкавых пробаў на хлорарганічныя злучэнні. У 08:37 20 чэрвеня па рашэнню польскага боку прапампоўка нафты па кірунку Польшчы была адноўлена на падставе выніку аналізу аб'яднанай сутачнай пробы за 19 чэрвеня.

"Са слоў беларускіх калег, верагоднай прычынай кароткачасовага павышэння канцэнтрацыі ХАЗ [хлорарганічных злучэнняў] з'явілася аўтаматычнае ўключэнне сістэмы разварушвання дрэнажных ёмістасцяў на НПС "Кобрын" з 14:00 18 чэрвеня ў аб'ёме 20 куб. м у трубаправод "Мазыр - Адамава Застава", - сказаў ён.

Беларускі бок перапампоўку ад "Транснафты" па магістральным нафтаправодзе "Унеча - Мазыр-2" на час прыпынення прапампоўкі нафты ў напрамку Польшчы не скарачала.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.