Вы тут

Іран збіў амерыканскі беспілотнік


Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР) паведаміў аб збітым амерыканскім разведвальным беспілотніку, які знаходзіўся ў паветранай прасторы Ірана, інфармуе ВВС.


Робат быў збіты над паўднёвай правінцыяй Хармазган. Іранскія СМІ паведамляюць, што гэта быў беспілотнік RQ-4 Global Hawk.

Амерыканскія вайскоўцы спачатку не пацвердзілі страту лятальнага апарата. Прадстаўнік Цэнтральнага камандавання Біл Урбан заявіў, што над іранскай тэрыторыяй беспілотнікаў не было.

Але затым Асашыэйтэд прэс і Рэйтэр паведамілі са спасылкай на крыніцы ў Пентагоне, што амерыканскі робат быў збіты, але ён знаходзіўся ў міжнароднай паветранай прасторы. Прадстаўнік амерыканскіх ваенных паведаміў Рэйтэр, што збіты робат належаў ВМФ ЗША,

Інцыдэнт адбыўся на фоне моцнай напружанасці паміж ЗША і Іранам.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.