Вы тут

ФК БАТЭ згуляе ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў супраць чэмпіёна Польшчы


У швейцарскім Ньёне завяршылася жараб'ёўка першага кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Барысаўскаму БАТЭ выпаў самы складаны з усіх магчымых сапернікаў - чэмпіён Польшчы "Пяст", піша Sport.tut.by.


Адметна, што гэтыя каманды з'яўляюцца сяброўскімі. Заўзятары "Пяста" і БАТЭ падтрымліваюць адзін аднаго ўжо восем гадоў.

У мінулым годзе клуб з Глівіцэ ўпершыню ў сваёй 74-гадовай гісторыі стаў чэмпіёнам Польшчы. Клуб, якім кіруе былы трэнер нацыянальнай зборнай Вальдэмар Фарналік, у чэмпіёнскім раўндзе на чатыры ачкі апярэдзіў варшаўскую "Легію".

Аснову каманды складаюць гульцы з Польшчы, але ёсць у "Пяста" і шэраг легіянераў з Славакіі, Славеніі, Чэхіі, Даніі, Эквадора, Англіі і Іспаніі.

Да гэтага года "Пяст" ніколі не гуляў у Лізе чэмпіёнаў, але двойчы спрабаваў прабіцца ў Лігу Еўропы. Праўда, кожны раз саступаў у першым жа раўндзе. Спачатку "Карабаху", а затым "Гётэборг".

Дарэчы, тры гады таму галоўным трэнерам "Пяста" быў чэх Радаслаў Латал, які працаваў у 2018 годзе з Брэсцкім "Дынама".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.