У швейцарскім Ньёне завяршылася жараб'ёўка першага кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Барысаўскаму БАТЭ выпаў самы складаны з усіх магчымых сапернікаў - чэмпіён Польшчы "Пяст", піша [1] Sport.tut.by.
Адметна, што гэтыя каманды з'яўляюцца сяброўскімі. Заўзятары "Пяста" і БАТЭ падтрымліваюць адзін аднаго ўжо восем гадоў.
У мінулым годзе клуб з Глівіцэ ўпершыню ў сваёй 74-гадовай гісторыі стаў чэмпіёнам Польшчы. Клуб, якім кіруе былы трэнер нацыянальнай зборнай Вальдэмар Фарналік, у чэмпіёнскім раўндзе на чатыры ачкі апярэдзіў варшаўскую "Легію".
Аснову каманды складаюць гульцы з Польшчы, але ёсць у "Пяста" і шэраг легіянераў з Славакіі, Славеніі, Чэхіі, Даніі, Эквадора, Англіі і Іспаніі.
Да гэтага года "Пяст" ніколі не гуляў у Лізе чэмпіёнаў, але двойчы спрабаваў прабіцца ў Лігу Еўропы. Праўда, кожны раз саступаў у першым жа раўндзе. Спачатку "Карабаху", а затым "Гётэборг".
Дарэчы, тры гады таму галоўным трэнерам "Пяста" быў чэх Радаслаў Латал, які працаваў у 2018 годзе з Брэсцкім "Дынама".
Спасылкі
[1] https://sport.tut.by/news/football/641996.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[3] https://zviazda.by/be/tags/liga-chempiyonau
[4] https://zviazda.by/be/tags/fk
[5] https://zviazda.by/be/tags/polshcha
[6] https://zviazda.by/be/tags/pyast