Вы тут

У Віцебску п'яная кампанія расстраляла легкавік


17 чэрвеня ў міліцыю звярнуўся грамадзянін 2001 года нараджэння з заявай аб групе асоб, якая расстраляла яго легкавы аўтамабіль ВАЗ-21074, а яму нанесла цялесныя пашкоджанні, паведамляе vitvesti.by.


Фота pinimg.com

Аператыўнікамі Першамайскага РАУС было ўстаноўлена, што каля 1.30 ночы пацярпелы разам з сябрамі рухаўся на аўтамабілі ад крамы «Вулкан» да Палаца спорту па праспекце Будаўнікоў, на скрыжаванні Маскоўскага праспекта і вуліцы Петруся Броўкі на светлафоры ў іх завязалася слоўная сварка з кампаніяй з суседняга «Фольксваген - Пасат». Пасля кароткага аўтаралі з «Пасата» пачалі страляць. Паведаміўшы пра інцыдэнт у міліцыю, кампанія з аўтамабіля ВАЗ працягнула пераследваць «Фольксваген». Калі «сямёрцы» атрымалася параўняцца з пераследуемым аўтамабілем, пасажыры іншамаркі сталі весці прыцэльную страляніну, у выніку ВАЗ атрымаў некалькі прабоін.

Зламыснікі ўцяклі, але былі затрыманыя супрацоўнікамі АМАПу. Усе яны аказаліся жыхарамі Віцебска, гэтак жа ўся кампанія, акрамя вадзіцеля, была ў стане алкагольнага ап'янення. Пры аглядзе салона аўто былі знойдзены два пнеўматычныя пісталеты.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

Менавіта зімой павялічваецца колькасць інфарктаў і павышаецца артэрыяльны ціск.

Культура

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Піша Зіновій Прыгодзіч.

Грамадства

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У Беларусі на сённяшні дзень звыш 570 тысяч чалавек маюць інваліднасць.

Грамадства

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

Першы энергаблок Беларускай АЭС гатовы на 95 %, другі — на 70 %.