17 чэрвеня ў міліцыю звярнуўся грамадзянін 2001 года нараджэння з заявай аб групе асоб, якая расстраляла яго легкавы аўтамабіль ВАЗ-21074, а яму нанесла цялесныя пашкоджанні, паведамляе vitvesti.by [1].
Аператыўнікамі Першамайскага РАУС было ўстаноўлена, што каля 1.30 ночы пацярпелы разам з сябрамі рухаўся на аўтамабілі ад крамы «Вулкан» да Палаца спорту па праспекце Будаўнікоў, на скрыжаванні Маскоўскага праспекта і вуліцы Петруся Броўкі на светлафоры ў іх завязалася слоўная сварка з кампаніяй з суседняга «Фольксваген - Пасат». Пасля кароткага аўтаралі з «Пасата» пачалі страляць. Паведаміўшы пра інцыдэнт у міліцыю, кампанія з аўтамабіля ВАЗ працягнула пераследваць «Фольксваген». Калі «сямёрцы» атрымалася параўняцца з пераследуемым аўтамабілем, пасажыры іншамаркі сталі весці прыцэльную страляніну, у выніку ВАЗ атрымаў некалькі прабоін.
Зламыснікі ўцяклі, але былі затрыманыя супрацоўнікамі АМАПу. Усе яны аказаліся жыхарамі Віцебска, гэтак жа ўся кампанія, акрамя вадзіцеля, была ў стане алкагольнага ап'янення. Пры аглядзе салона аўто былі знойдзены два пнеўматычныя пісталеты.
Спасылкі
[1] http://vitvesti.by/crime/v-vitebske-pianaia-kompaniia-rasstreliala-legkovushku-dostalos-i-voditeliu.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk