Вы тут

Нетаньяху заклаў паселішча "Вышыні Трампа" на Галанскіх вышынях


Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху прыняў удзел у цырымоніі закладкі новага селішча на акупаваных Галанскіх вышынях. Паселішча назвалі "Вышыні Трампа" ў гонар прэзідэнта ЗША, паведамляе ВВС.


Фота AFP

Нетаньяху ў ходзе цырымоніі заявіў, што адкрыццё паселішчы - даніна падзякі прэзідэнту Трампу за рашэнне прызнаць суверэнітэт Ізраіля над Галанскімі вышынямі.

У паселішчы пакуль няма дамоў, аднак ёсць знак з імем Трампа, а таксама сцягамі Ізраіля і ЗША.

Крытыкі кажуць, што крок Нетаньяху незаконны і накіраваны ў першую чаргу на тое, каб ўразіць публіку.

Ізраільцяне захапілі Галанскія вышыні ў Сірыі падчас шасцідзённай вайны 1967 года, а ў 1981 годзе гэты рэгіён быў узяты пад ізраільскую юрысдыкцыю, што фактычна азначала анэксію.

Савет бяспекі ААН выпусціў рэзалюцыю нумар 497, якая павінна была адмяніць рашэнне Ізраіля аб юрысдыкцыі над Галанамі.

"Гэта гістарычны дзень", - сказаў Нетаньяху, назваўшы ў сваёй прамове прэзідэнта Трампа сябрам Ізраіля.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.